Былыя палітвязні напісалі ў адміністрацыю Лукашэнкі
12- 15.02.2012, 11:28
Актывісты патрабуюць вызваліць усіх палітвязняў.
Былы палітвязень Сяргей Казакоў і нядаўна выключаны з універсітэта студэнт Аляксандр Вялітчанка накіравалі 14 лютага лісты ў Адміністрацыю прэзідэнта з патрабаваннямі неадкладнага вызвалення палітычных зняволеных Андрэя Саннікава, Зміцера Бандарэнкі, Алеся Бяляцкага, Мікалая Статкевіча і іншых, паведамляе прэс-служба «Еўрапейскай Беларусі».
Маладыя людзі плануюць слаць падобныя лісты да таго часу, пакуль не атрымаюць адэкватнага зразумелага адказу.
«Мы патрабуем перагляду спраў і вызвалення палітычных зняволеных, асуджаных па палітычных матывах. Гэтак жа мы спадзяемся на тое, што ў нашай краіне ёсць людзі якім не абыякавы лёс гэтых асоб і яны падтрымаюць нашу ініцыятыву, гэтак жа напісаўшы падобныя лісты», - заяўляюць ініцыятары кампаніі.

