24 лiстапада 2024, Нядзеля, 9:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замест страйку - выклік «на дыван»

22
Замест страйку - выклік «на дыван»

Рэалізатары латарэі «Суперлато» кажуць, што пасля заявы аб страйку іх выклікала начальства.

12 рэалізатарак дамагаліся вяртання кампенсацыі за холад. Іхні звычайны заробак складае 10 адсоткаў ад выручкі, а ў зімовыя месяцы звычайна было 30%. Аднак у гэтую зіму прадавачкам надбаўку не заплацілі, таму яны абвясцілі на 31 студзеня страйк.

Аднак замест гэтага жанчынам прыйшлося ісці да начальства, якое вырашыла"

«праверыць якасць іхняй працы».

«Нас выклікалі, палохалі звальненнем, казалі, што, напэўна, прыйдзецца з намі разысціся», - паведаміла адна з жанчын у інтэрв'ю «Радыё Свабода». Па ейных словах, начальства вінаваціла іх у дыскрэдытацыі кампаніі і абяцала зрабіць з гэтага высновы. Жанчына не выключае, што справа можа скончыцца звальненнямі.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках