3 траўня 2024, Пятніца, 1:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інтэрпол ведаў, што справа Міхалевіча - палітычная

10
Інтэрпол ведаў, што справа Міхалевіча - палітычная

Аднак Генеральны сакратарыят Інтэрпола ў Ліёне не паведаміў пра гэта ні Польшчы, ні другім 186 краінам-сябрам.

Пра гэта паведамляе tvn24.pl са спасылкай на кіраўніцтва польскай паліцыі. Нагадаем, што ў снежні 2011 года Алеся Міхалевіча затрымалі ў варшаўскім аэрапорце, таму што ён быў у спісе Інтэрпола. У спіс кандыдат трапіў па запыце беларускіх уладаў пасля ўцёкаў з краіны. Палітбежанца адпусцілі толькі пасля таго, як у справу ўмяшалася польскае Міністэрства замежных спраў, перадае «Еўрарадыё».

Але як высветлілася, яшчэ ўлетку 2011 года Інтэрпол ведаў, што Міхалевіча шукаюць па палітычных матывах. Таму запыт беларускіх уладаў павінен быў быць ануляваны. Польскія журналісты спрабавалі даведацца, чаму звесткі з Францыі не патрапілі ў Польшчу. Але ў МЗС кажуць толькі, што прадстаўнік Польшчы два месяцы не можа сустрэцца з кіраўніцтвам Інтэрпола.

У польскай паліцыі кажуць, што звесткі аб палітычнай падаплёцы справы Міхалевіча кіраўніцтва Інтэрпола даслала толькі ў менскае бюро арганізацыі, а не ва ўсе 188 краін-сябраў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках