МЗС Польшчы: Януковічу далёка да Лукашэнкі
2- 2.02.2012, 12:10
Правядзенне простых аналогій паміж дэмакратычнай сітуацыяй ва Украіне і Беларусі беспадстаўнае.
Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў Польшчы Ежы Памяноўскі ў каментары інфармагенцтву УНІАН ў Варшаве.
«У кожнай краіне могуць быць парушэнні выбарчых працэдур. Пытанне, як гэта потым вырашаецца. Улада выпраўляе або ігнаруе, або, як Аляксандр Лукашэнка, разганяе дэманстрацыю і саджае людзей у турмы», - сказаў ён.
Намеснік міністра адзначыў, што кіруючая ва Украіне з 2010 года эліта была абраная на нармальных выбарах і яна не будзе зацікаўленая ў фальсіфікацыях на маючых адбыцца парламенцкіх выбарах.
«Цяпер у нас няма прычын, каб думаць аб чорных сцэнарах», - сказаў намеснік кіраўніка МЗС Польшчы. Ён таксама выказаў меркаванне, што ў першую чаргу ўкраінцы па выніках выбараў павінныя ацаніць, ці задаволеныя яны развіццём сітуацыі ў Украіне. Па словах Е. Памяноўскага, дэмакратычнасці выбараў у парламент Украіны будуць садзейнічаць яшчэ вольныя СМІ.
Раней прадстаўнікі Еўрапарламента неаднаразова выказвалі меркаванне, што перспектывы адносінаў Еўразвяза з Украінай залежаць ад ступені дэмакратычнасці мабчых адбыцца ўвосень выбараў Вярхоўнай Рады. Як вядома, раней Еўразвяз увёў палітычныя санкцыі супраць афіцыйнага Менску з абвінавачваннем у парушэнні нормаў дэмакратыі.