3 траўня 2024, Пятніца, 5:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менск едзе чарговы еўраперамоўца

1
У Менск едзе чарговы еўраперамоўца

Дзяржсакратар МЗС Латвіі Андрыс Тэйкманіс 3 лютага наведае Менск з спрацоўным візітам, падчас якога, у тым ліку, будуць абмяркоўвацца пытанні ўзаемаадносінаў па лініі Беларусь-ЕЗ.

Пра гэта паведаміў журналістам у чацвер начальнік упраўлення - прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных.

«У ходзе перамоваў бакі абмяркуюць стан і перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва, узаемаадносіны па лініі Беларусь-ЕЗ, а таксама іншыя пытанні, якія прадстаўляюць узаемны інтарэс», - адзначыў прадстаўнік МЗС.

А. Савіных праінфармаваў, што ў ходзе візіту А. Тэйкманіс сустрэнецца з міністрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым, намеснікам кіраўніка МЗС Сяргеем Алейнікам. Акрамя таго, запланаваная сустрэча дзяржсакратара МЗС Латвіі з міністрам транспарту і камунікацый Іванам Шчэрбам, які з'яўляецца старшынём беларускай часткі беларуска-латвійскай міжурадавай камісіі па эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.

«МЗС Латвіі, які ўсяляк імкнецца супрацоўнічаць з дыктатарскім рэжымам і выступае супраць увядзення эканамічных санкцый, атрымаў рэальную магчымасць пераканацца ў тым, што адбываецца сёння ў Беларусі. Не хацеў бы чарговы перамоўца Тэйканіс сустрэцца з палітвязнямі і даведацца з першых вуснаў аб катаваннях і здзеках, якія робяцца ў 21 стагоддзі ў суседняй дзяржаве? Запатрабаваць у МЗС Беларусі садзейнічаць у забеспячэнні такой сустрэчы? Хай паглядзіць у вочы сваякам Саннікава, Бандарэнкі, Статкевіча, Бяляцкага, Дашкевіча і іншых... Можа тады ў МЗС Латвіі зразумеюць, што сваёй прагнасцю Еўропа забівае людзей у турмах і веру ў дэмакратычныя каштоўнасці, якія яна дэкларуе паўсюдна», - пракаментаваў візіт чарговага еўраперамоўцы ў Менск каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Павел Марыніч.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках