2 траўня 2024, Чацвер, 17:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея занепакоеная грузінскімі нелегаламі з Беларусі

19
Расея занепакоеная грузінскімі нелегаламі з Беларусі

Масква мае намеру вырашыць пытанне з нелегаламі з Грузіі, што трапляюць на тэрыторыю РФ з боку Беларусі.

Аб гэтым паведаміў статс-сакратар - намеснік міністра замежных спраў РФ Рыгор Карасін, перадае РІА «Новости».

У цяперашні час грамадзяне Грузіі законна без віз трапляюць у Беларусь, бо ў Беларусі і Грузіі бязвізавы рэжым. Без расейскіх віз яны і з улікам адсутнасці памежнага кантролю янытрапляюць у Расею, дзе з'яўляюцца нелегаламі.

«Праблема ўезду на расейскую тэрыторыю грузінскіх грамадзянаў праз тэрыторыю Беларусі, у якой адсутнічае візавы рэжым з Грузіяй, сапраўды існуе. Відавочна, што фактычна адкрытая мяжа паміж нашымі краінамі прымушае прымаць дадатковыя меры па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі. Гэтая тэма застаецца прадметам сталага дыялогу з беларускім бокам. Сёння ў межах Саюзнай дзяржавы працягваецца прапрацоўка пытання аб уніфікацыі візавага заканадаўства Расейскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь у дачыненні да трэціх краін, у тым ліку Грузіі. Зыходзім з таго, што ў канчатковым выніку мы выйдзем на адзіныя пазіцыі ў гэтым пытанні», - сказаў Карасін.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках