3 траўня 2024, Пятніца, 0:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фальсіфікатарка Ярмошына паедзе назіраць за выбарамі ў Расеі

47
Фальсіфікатарка Ярмошына паедзе назіраць за выбарамі ў Расеі

Сябры Цэнтрвыбаркама Беларусі прымуць удзел у кароткатэрміновым назіранні за выбарамі прэзідэнта Расейскай Федэрацыі.

Аб гэтым паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у чацвер сакратар беларускага ЦВК Мікалай Лазавік.

«Мы атрымалі запрашэнне ад старшыні Цэнтрвыбаркама Расеі Уладзіміра Чурава. У ім гаворыцца, што ЦВК Расеі запрашае азнаёміцца ​​з практыкай падрыхтоўкі і правядзення дэмакратычных выбараў прэзідэнта Расейскай Федэрацыі», - адзначыў М. Лазавік.

Па ягоных словах, Цэнтрвыбаркамам прынятае рашэнне камандзіраваць у Расею старшыню ЦВК Лідзію Ярмошыну і сябра камісіі Святлану Кацуба.

М. Лазавік таксама праінфармаваў, што сябры беларускага ЦВК прымуць удзел у назіранні за выбарамі прэзідэнта Туркменістана, якія пройдуць 12 лютага. «У складзе місіі назіральнікаў ад СНД назіраць за выбарамі ў гэтай краіне буду я (сакратар ЦВК - ІФ), сябар ЦВК Іван Шчурок і «дэпутат» «парламента» Галіна Юргялевіч», - заявіў М. Лазавік.

Нагадаем, з 1996 года ні адныя выбары ў Беларусі не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю. За фальсіфікацыю вынікаў выбараў з 2004 года кіраўніца ЦВК Ярмошына (пасля выбараў 2010 года - разам з амаль дзвюма сотнямі беларускіх чыноўнікаў) з'яўляецца неўязной у краіны Еўразвяза і ЗША.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках