2 траўня 2024, Чацвер, 19:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі дэфіцыт арктычнага паліва

113
У Беларусі дэфіцыт арктычнага паліва

Рэкордныя маразы, якія стаяць у Беларусі ў гэтыя дні, дадалі праблем уласнікам аўто з дызельным рухавіком.

Пры нізкай тэмпературы салярка замярзае, і машына можа не завесціся раніцай, перадае «Белсат».

Як паведамілі ў прэс-службе «Беларуснафты», стандарты якасці гарантуюць, што зімовае дызельнае паліва будзе бездакорна працаваць нават пры тэмпературы мінус 20 градусаў. Калі на вуліцы яшчэ халадней, варта карыстацца арктычным палівам, яно не павіннае замерзнуць і пры мінус 32 градусах. Вось толькі ў апошнія дні «Арктыка» апынулася ў дэфіцыце, нават нягледзячы на ​​больш высокі кошт. Літр такога паліва каштуе 7100 руб., а не 6300 руб., як звычайная салярка.

«Па стане на сённяшнюю раніцу арктычнае паліва прадавалася ў Менску на трох запраўках. «Мы вывешваем інфармацыю на сайт нашай кампаніі. Але перад паездкай ператэлефануйце на запраўку, каб удакладніць, ці не распрадалі паліва», - раяць у прэс-службе.

Паводле статыстыкі сталічнай ДАІ, за апошнія дні была аказана дапамога дзясяткам аўтамабілістаў, якія вымушана спыніліся пасярод дарогі. Прычым тэмпература паветра ў той час была далёкая ад крытычнай. Кіроўцы наракаюць на няякаснае паліва, прычым гаворка ідзе не толькі аб дызельным, але і аб бензіне.

Напісаць каментар 113

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках