24 снежня 2024, aўторак, 20:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка ўпадабаў новага ізраільскага амбасадара

54
Лукашэнка ўпадабаў новага ізраільскага амбасадара

Прымаючы даверчыя граматы ў новага амбасадара Ізраілю Іосіфа Шагала, дыктатар падзякаваў яму за пазіцыю, якую дыпламат займае ў дачыненні да Беларусі.

«Мне падаецца, што мы будзем мець амбасадара Ізраіля ў Беларусі з нейкім не толькі асаблівым поглядам, але і асаблівай пазіцыяй».

Новы амбасадар Ізраілю ўжо некалькі разоў заяўляў, што яго краіна не лічыць неабходным «педаліраваць пытанні» пра санкцыі супраць Беларусі з боку Еўразвяза і ЗША.

15 лютага на сваёй першай прэс-канферэнцыі ў Менску Іосіф Шагал заявіў, што не ведае аб наяўнасці ў Беларусі палітвязняў.

На днях у некаторых СМІ з'явілася паведамленне, што новы амбасадар нібыта з'яўляецца ўладальнікам прадпрыемства па вытворчасці рыбы ў Белаазёрску. На просьбу «Радыё Свабода» ўдакладніць гэтую інфармацыю амбасадар Шагал засмяяўся: «На жаль, не з'яўляюся».

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках