24 лiстапада 2024, Нядзеля, 4:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чарговы камандуючы ВПС і СПА «пайшоў у расход»

112
Чарговы камандуючы ВПС і СПА «пайшоў у расход»

Генерал-маёр Сяргей Лемяшэўскі вызвалены ад пасады камандуючага ВПС і войскамі СПА.

Ён звольнены ў запас «за правіны, што дыскрэдытуюць званне ваеннаслужачага».

Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 20 лютага.

Нагадаем, Сяргей Лемяшэўскі быў прызначаны камандуючым ВПС і войскамі СПА 6 мая 2011 года замест Ігара Азаронка, вызваленага ад гэтай пасады 11 студзеня мінулага года ў сувязі з узбуджэннем ў дачыненні да яго крымінальнай справы.

Камандуючым Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь замест Лемяшэўскага прызначаны генерал-маёр Дзмітрый Пахмелкін.

Кіраўнік дзяржавы таксама падпісаў указы аб вызваленні ад пасады некаторых службовых асобаў.

Палкоўнік Алег Горбач вызвалены ад пасады начальніка Нацыянальнага агенцтва па кантролю і інспекцыях - дэпартамента Міністэрства абароны і залічаны ў распараджэнне міністра абароны Беларусі.

Генерал-маёр міліцыі Сяргей Гурэеў вызвалены ад пасады намесніка міністра ўнутраных спраў - начальніка папярэдняга расследавання і звольнены з органаў унутраных спраў у запас Узброеных сіл па скарачэнні колькасці або штату з правам нашэння ўсталяванай формы адзення і знакаў адрознення.

Распараджэннем кіраўніка дзяржавы генерал-маёр міліцыі Леанід Фармагей звольнены з органаў унутраных спраў у запас Узброеных сіл па хваробе з правам нашэння ўсталяванай формы адзення і знакаў адрознення.

Напісаць каментар 112

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках