24 лiстапада 2024, Нядзеля, 13:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працаўнікоў трымаюць за рабоў

57
Працаўнікоў трымаюць за рабоў

Дырэктар «Аршанскіх электрасетак» эксплуатаваў працаўнікоў на будоўлі свайго катэджа.

Па словах працаўнікоў, будаўнічая брыгада «Аршанскіх электрасетак» доўгі час працавала на будаўніцтве ўласнага дома Міхаіла Лук'яненкі.

Працаўнікі адзначаюць, што на будаўніцтве ягонага двухпавярховага ўласнага дома па вуліцы Марата яны працавалі ў працоўны час, піша ПЦ «Вясна».

Калі з'яўлялася ягоная жонка, і ёй не падабалася як нешта пабудавалі, то дырэктар прымушаў працаўнікоў усё перарабляць. Бывала, што перарабляць прыходзілася па два і тры разы.

Працаўнік Міхаіл кажа, што акрамя працаўнікоў выкарыстоўвалася і будаўнічая тэхніка прадпрыемства. Адкуль браліся будаўнічыя матэрыялы - застаецца загадкай.

«Мы звярталіся з гэтай заявай да мясцовых уладаў, аднак яны ніяк не адрэагавалі на нашыя аргументы. Прыкрасці ў дадзенай сітуацыі надавала тое, што дырэктар з'яўляўся дэпутатам гарадскога савета дэпутатаў па Будаўнічай выбарчай акрузе № 3. Здавалася б, што чалавек павінен адстойваць інтарэсы выбаршчыкаў, а ён, наадварот, толькі больш інтэнсіўна выкарыстаў людзей у сваіх мэтах», - адзначае працаўнік Міхаіл.

Нагадаем, што ўчора стала вядома аб тым, што два тыдні таму 52 працаўнікі аршанскіх электрасетак выйшлі з праўладнага прафсаюза пасля таго, як ім не зрабілі выплат па шкоднасці. Адміністрацыя прадпрыемства пасля агульнага сходу і патрабаванняў працаўнікоў пайшла на саступкі і абяцала ўсё выправіць у наступным месяцы. Акрамя гэтага дырэкцыя паабяцала загадзя выдаваць камандзіровачныя, уключаць каларыферы ў гаражах для іх падагрэву, выдаваць своечасова мыла і працоўныя рукавіцы. Дырэктар загадаў начальнікам не крычаць на сваіх працаўнікоў.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках