24 снежня 2024, aўторак, 20:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Вінаградаў знайшоўся на Акрэсціна

16
Павел Вінаградаў знайшоўся на Акрэсціна

Суд над ім адбудзецца ў сераду ў будынку суда Маскоўскага раёна Менска.

Аб гэтым напісала ў «Фэйсбуку» жонка палітвязня Святлана Вінаградава:

«За гэты вечар-ноч я паспела паставіць Пашу на ўлік у Бюро рэгістрацыі няшчасных выпадкаў, пабываць у КДБ, у ГАМ 1 ленінскага раёна, адкуль нас павезлі ў РУУС Ленінскага раёна, дзе ў мяне прынялі заяву, што ён без вестак знік. Капітан міліцыі апынуўся адэкватны і проста рабіў сваю працу. Калі мы адпраўляліся ўжо да нас дадому, каб агледзець памяшканне на той выпадак, калі я раптам забіла Вінаградава, мяне пацягнула ў 3.30 патэлефанаваць у чарговы раз на Акрэсціна і... О! Цуд! Заяву я забрала. У міліцыі былі вельмі раззлаваны, што ім не паведамілі ў Маскоўскім РУУС аб затрыманні... Вось і ўсё, я спаць, заўтра новыя справы...»

У знак пратэсту супраць арэсту Павел Вінаградаў абвясціў галадоўку.

Апошні раз Паўла Вінаградава бачылі прыкладна ў 17 гадзін 21 лютага на вуліцы К.Маркса, д.21.

У 18.30 у яго была запланаваная сустрэча ў кафэ «Містраль» каля стадыёна «Дынама». За 15 хвілін да сустрэчы ён стэлефаноўваўся з чалавекам, з якім павінен быў сустрэцца ў гэтым кафэ. Аднак у кафэ так і не з'явіўся. Затое стала вядома, што туды прыходзілі двое ў цывільным і кагосьці шукалі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках