25 снежня 2024, Серада, 8:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалая Дзядка запісалі ў злосныя парушальнікі

6
Мікалая Дзядка запісалі ў злосныя парушальнікі

Адміністрацыя магілёўскай калоніі № 15 забараніла палітвязню Мікалаю Дзядку наведваць культурныя мерапрыемствы і купляць на святы прысмакі.

Пра гэта «Радыё Рацыя» паведаміла жонка зняволенага анархіста Валерыя Хоціна, якая на днях мела двухдзённае спатканне з мужам.

Па ейных словах, гэтыя абмежаванні ўведзеныя адміністрацыяй за пяць парушэнняў, здзейсненых ім за час знаходжання ў калоніі.

- У калоніі, напрыклад, быў канцэрт. Ён паспрабаваў запісацца, але сказалі, што злосным парушальнікам нельга. Гэта для яго было дзіўна, таму што такіяканцэрты адбываюцца вельмі рэдка, то дзеці да іх прыязджаюць, то нейкія музычныя калектывы, ці нейкая самадзейнасць. І атрымліваецца, што яго непускаюць.

27 мая мінулага года Мікалай Дзядок быў прысуджаны да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Праваабаронцы прызналі Дзядка і ягоных паплечнікаў Ігара Аліневіча і Аляксандра Францкевіча палітычнымі зняволенымі і патрабуюць іх неадкладнага вызвалення.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках