26 лiстапада 2024, aўторак, 11:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскі спецназ арыштаваў актывістаў за віншаванні з 23 лютага

31
Гомельскі спецназ арыштаваў актывістаў за віншаванні з 23 лютага

23 лютага ў абедзенны час трое дэмакратычных актывіста Гомеля выйшлі да цэнтральнага ўнівермага горада, каб павіншаваць мінакоў з Днём абаронца Айчыны.

Канстанцін Жукоўскі, Андрэй Папоў і Зміцер Карашкоў раздавалі паштоўкі з пажаданнямі: «Хопіць піць - час сям'ю карміць і краіну абараняць», паведамляе ПЦ «Вясна».

Літаральна праз 2 хвіліны пасля пачатку акцыі да актывістаў падышлі супрацоўнікі спецназу, схапілі маладых людзей і адвялі ў невядомым напрамку.

Таксама інцыдэнт адбыўся з незалежнай журналісткай Ларысай Шчыраковай. Мужчына ў цывільным падышоў да яе і пачаў чапляцца: маўляў, давайце пазнаёмімся - і такім чынам перашкаджаў здымаць затрыманне актывістаў на відэа. Калегі журналісткі пачалі заступацца за дзяўчыну, дзякуючы гэтаму, магчыма, яна не была затрыманая.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках