25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белтэлекам»: Тэлефанаванні за мяжу падаражэюць

17
«Белтэлекам»: Тэлефанаванні за мяжу падаражэюць

З 24 лютага 2012 года змяняюцца некаторыя ўмовы аказання паслуг міжнароднай тэлефоннай сувязі.

Цяпер ільготны тарыф за кожную поўную або няпоўную хвіліну міжнароднага тэлефоннага злучэння будзе прымяняцца з 23.00 да 06.00 у любы дзень тыдня, перадае electroname.com.

Таксама на 20% павышаюцца тарыфы на міжнародныя тэлефонныя злучэнні і паслугі па пропуску трафіку з Расеяй, Украінай, Малдовай і Узбекістанам.

«Усе змены звязаныя з выхадам на бясстратнасць паслуг міжнароднай тэлефоннай сувязі. Кампанія «Белтэлекам» працягвае праводзіць узважаную тарыфную палітыку і робіць усё магчымае, каб кліентам былі даступныя перадавыя тэхналогіі», паведамляе прэс-служба РУП «Белтэлекам».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках