27 снежня 2024, Пятніца, 10:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч узнагароджаны прэміяй «З адкрытым забралам»

18
Мікалай Статкевіч узнагароджаны прэміяй «З адкрытым забралам»

Кандыдат у прэзідэнты узнагароджаны прэміяй імя Юрыя Захаранкі «З адкрытым забралам» «за мужнасць, за гонар, за самаахвярнасць».

Прэмію 24 лютага жонцы палітыка Марыне Адамовіч уручыў сустаршыня аргкамітэта рэспубліканскага руху ветэранаў баявых дзеянняў «Абаронцы Айчыны» Алег Волчак.

Асуджанага па надуманым абвінавачванні ў арганізацыі масавых беспарадкаў Мікалая Статкевіча прэсуюць ўжо больш за паўгады, піша «Беларускі Партызан».

«Статкевіч стаяў ля вытокаў нашага беларускага войска. Адзін са стваральнікаў Беларускага згуртавання вайскоўцаў (БЗВ). Некаторыя з былых паплечнікаў сышлі ва ўладу, а Мікалай Статкевіч застаўся верны справе. Для Статкевіча насамрэч «Радзіма перадусім!». Статкевіч не толькі ідэал беларускага афіцэра, але і ўзор беларускага мужчыны. Таму мы і вырашылі падтрымаць яго маральна», - адзначыў Алег Волчак.

Дыплом зрабіў мастак-афганец Алесь Пушкін. Роўна як і стварыў сімволіку аргкамітэта «Абаронцы Айчыны». У цэнтры - ліцвін з адкрытым забралам на кані, у верхнім куце - бел-чырвона-белы сцяг і надпіс на латыні: «Радзіма перадусім». Сімволіка руху таксама прэзентаваная 24 лютага.

Прэмія імя Юрыя Захаранкі «З адкрытым забралам» уручаецца з 2005 года - Мікалай Статкевіч стаў уладальнікам восьмай па ліку прэміі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках