26 снежня 2024, Чацвер, 20:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Free Belarus Now: Каваленка можа памерці ў турме за свае перакананні

3
Free Belarus Now: Каваленка можа памерці ў турме за свае перакананні

Кампанія Free Belarus Now выступіла з заявай у сувязі з прысудам палітвязню Сяргею Каваленку.

«Мы, Free Belarus Now, абураныя вельмі жорсткім абыходжаннем з палітвязнем Сяргеем Каваленкам.

Сяргей быў асуджаны ў маі 2010 года за тое, што вывесіў бел-чырвона-белы беларускі сцяг на навагодняй ёлцы ў ягоным родным горадзе Віцебску. Умоўны тэрмін, які ён атрымаў за гэтае «злачынства» сам па сабе быў празмерным, але на мінулым тыдні суддзя суду Першамайскага раёна Віцебска Алена Жук прызнала Сяргея Каваленку вінаватым ва ўхіленні ад адбыцця пакарання і асудзіла яго па артыкуле 415 Крымінальнага кодэкса да 2 гадоў і 1 месяцу калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Сяргей трымае галадоўку на працягу некалькіх месяцаў, у яго сур'ёзныя праблемы са здароўем і існуе рэальная пагроза ягонаму жыццю.

Беларускія ўлады дэманструюць далейшае бесчалавечнае стаўленне да Сяргея Каваленкі, ставячы пад пагрозу ягонае здароўе і адмаўляючыся даць яму неабходную медыцынскую дапамогу. Мы лічым гэта нічым іншым як катаваннямі.

Free Belarus Now ў шоку ад жорсткага абыходжання з сям'ёй Сяргея ў зале суда. Мы ўсхваляваныя тым, што паліцыя беспакарана можа ўжываць сілу і збіваць прадстаўнікоў сям'і палітычнага зняволенага.

Цяжка паверыць, што ў 21-м стагоддзі ў Еўропе чалавек можа памерці ад голаду ў турме за свае перакананні, за тое, што ён свята ставіцца да сваёй гістарычнай спадчыны.

Free Belarus Now патрабуе, каб Сяргею Каваленку была неадкладна аказаная кваліфікаваная медыцынская дапамога, у якой ён мае вострую патрэбу.

Знаходжанне Сяргея Каваленкі ў турме недапушчальнае!

Свабоду Сяргею Каваленку і ўсім палітычным вязням Беларусі!»

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках