24 снежня 2024, aўторак, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алеся Бяляцкага даставілі ў Бабруйскую калонію

1
Алеся Бяляцкага даставілі ў Бабруйскую калонію

Пра гэта паведаміла жонка праваабаронца Наталля Пінчук, якая 28 лютага наведала менскае СІЗА-1.

Такую інфармацыю ёй даў дзяжурны СІЗА.

На этапе перапраўкі ў калонію ў менскім СІЗА Алесь Бяляцкі прабыў 11 дзён. З жодзінскай турмы № 8 на «Валадарку» яго прывезлі 17 лютага. Пра гэта ён паведаміў сваім сябрам у лісце на мінулым тыдні, перадае ПЦ «Вясна».

У Бабруйскай выпраўленчай калоніі № 2 старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна» павінен адбываць пакаранне па прысудзе суду Першамайскага раёну Менска - 4,5 гады пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Суддзя Сяргей Бандарэнка прызнаў яго вінаватым ва ўхіленні ад падаткаабкладання. Сваёй віны Алесь Бяляцкі не прызнаў, назваўшы прысуд палітычным. Грошы на ягоных рахунках у Літве і Польшчы не з'яўляліся ягонай ўласнасцю, а накіроўваліся на дапамогу рэпрэсаваным, аплату адвакатаў і іншыя праваабарончыя патрэбы. Судовая калегія Менгарсуда, якая 24 студзеня разгледзела касацыйную скаргу праваабаронца, пакінула прысуд Бяляцкаму ў сіле.

Паштовы адрас калоніі: ВК № 2. 213800, Магілёўская вобл., г. Бабруйск, вул.Сікорскага, 1.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках