Праваабаронца 7 месяцаў спрабуе засудзіць міліцыянтаў за крадзёж мабільніка
15- 3.02.2012, 14:53
Праваабаронца Валер Шчукін звярнуўся ў пракуратуру Менска з патрабаваннем прыцягнуць да адказнасці датычных да знікнення мабільнага тэлефона.
Гэта ўжо чацвёртая спроба знайсці вінаватага і прымусіць міліцыянтаў дапытаць пяцёрых праваахоўнікаў, якія затрымлівалі Шчукіна 3 ліпеня, паведамляе сайт кампаніі «Наш дом».
Падчас акцыі маўклівага пратэсту на прывакзальнай плошчы пяць супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным схапілі праваабаронца на прыступках галоўнага ўваходу ў чыгуначны вакзал Менска, прымусова змясцілі (аднеслі на руках) у аўтамашыну без дзяржнумароў, на якой даставілі ў Кастрычніцкае РУУС.
У працэсе транспарціроўкі і загрузкі ў аўтазак у Шчукіна з кішэні знік мабільны тэлефон, пра што ён адразу ж падаў пісьмовую заяву начальніку РУУС.
12 ліпеня ён атрымаў першую адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па арт.215 КК: адсутнасць у дзеяннях неўсталяванай асобы складу злачынства, паколькі кошт тэлефона не з'яўляецца асабліва буйным (менш за 1000 б.в.). Але праваабаронца не патрабаваў ўзбуджэння крымінальнай справы па арт.215 , ён прасіў знайсці вінаватага і прыцягнуць да адказнасці. А гэта не абавязкова крымінальны артыкул. Дадзеная адмова з прычыны непаўнаты расследавання пракуратурай Кастрычніцкага раёна адмененая.
2 верасня Шчукін атрымаў паўторную адмову Кастрычніцкага РУУС ва ўзбуджэнні крымінальнай справы. Ізноў па прычыне невысвятлення асобы, якая прысвоіла маёмасць і малазначнасці сумы скрадзенага. І, зноў жа, ні адзін з пяці супрацоўнікаў, што атачалі яго ў момант знікнення мабільнага тэлефона не апытаныя. Акрамя таго, у адмоўным матэрыяле напісана, што ў ходзе разбору і затрымання ніякая маёмасць не адбіралася. А гэта заведамая хлусня, паколькі капітан Бахонька асабіста абшукваў праваабаронца з ног да галавы, вымаў усе рэчы і дакументы. Гэтая пастанова паўторна адмененая пракуратурай Кастрычніцкага раёна.
15 снежня (пасля звароту ў пракуратуру горада) Кастрычніцкае РУУС у трэці раз адмаўляе ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па прычыне неўсталявання фактаў крадзяжу маёмасці і малазначнасці сумы для ўзбуджэння крымінальнай справы па арт.215 КК. І на гэты раз ні адзін з тых пяці супрацоўнікаў міліцыі не апытаны.
У сваім чарговым звароце ў пракуратуру Валер Шчукін патрабуе дапытаць захаваных на фота пяцёрых супрацоўнікаў міліцыі і разглядаць знікненне тэлефона па іншым артыкуле. Ён лічыць, што спасылка на артыкул ст.215 КК - нязграбная спроба Кастрычніцкага РУУС прыкрыць супрацоўнікаў міліцыі, датычных да знікнення мабільнага тэлефона. У Крымінальным кодэксе маюцца артыкулы 205 (крадзёж), 210 (крадзёж шляхам злоўжывання, 216 (прычыненне маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу), якія суму шкоды не рэгламентуюць.