24 лiстапада 2024, Нядзеля, 6:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ад Мікалая Статкевіча прыйшоў ліст з магілёўскай турмы

41
Ад Мікалая Статкевіча прыйшоў ліст з магілёўскай турмы

Гэта першы ліст, які атрымала жонка палітвязня Марына Адамовіч з гэтай турмы.

Як паведамляе сайт Статкевіча, ліст быў напісаны адразу па выхадзе з карцара 24-25 студзеня.

Па словах Статкевіча, ужо ў турме ён даведаўся, што ў дакументах з шклоўскай калоніі напісана, што ён «схільны да нападу», а таксама «да ўцёкаў». Нагадаем, што ў магілёўскую турму Статкевіч трапіў пасля суда ў калоніі.

Таксама Статкевіч паведамляе аб умовах ўтрымання. Ён піша, што мае гадзінную штодзённую прагулку ў суправаджэнні сабак у турэмным дворыку для прагулак.

Напрыканцы лісты палітвязень просіць перадаць падзяку тым людзям, якія яго падтрымліваюць падчас зняволення.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках