Поспехі луканомікі: Старыя б'юцца за малако (Відэа)
302- 3.02.2012, 16:17
Падобныя сцэны сталі звыклымі для жыхароў Беларусі.
Спробы адміністрацыйна рэгуляваць кошты на малако прывялі да таго, што гэты прадукт знік з крамаў. Чытач charter97.org даслаў відэа, на якім людзі сталага ўзросту спрабуюць атрымаць хоць некалькі пакетаў малака па фіксаваным кошце.
Відэа больш нагадвае архіўныя кадры пасляваеннай Беларусі ці пачатак 90-х гадоў мінулага стагоддзя.