4 траўня 2024, Субота, 2:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ахвярам тэракту ў метро да гэтага часу не выплацілі кампенсацыю

33
Ахвярам тэракту ў метро да гэтага часу не выплацілі кампенсацыю

Па словах Аляксандра Крутога, бацькі адной з пацярпелых, ягонай дачцэ да гэтага часу не выплацілі кампенсацыю.

Жыхар Менска Аляксандр Круты, які цяпер знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага і чакае там этапу на прымусовае псіхіятрычнае лекаванне па рашэнні суда, даслаў чарговы ліст гомельскаму актывісту кааліцыі «Наша альтэрнатыва» Канстанціну Жукоўскаму, піша ПЦ «Вясна».

Нагадаем, рашэнне аб накіраванні Аляксандра Крутога ў стацыянар прыняў суд у снежні 2011 года. Дачка зняволенага, Інэса Крутая, не згодная з рашэннем суда, і лічыць, што пераслед бацькі звязаны са справай аб тэракце ў менскім метро, ​​па якой яна праходзіла пацярпелай, а бацька абараняў яе інтарэсы. Падчас працэсу Аляксандр Круты задаваў суду «нязручныя пытанні» і прапаноўваў адмяніць смяротнае пакаранне.

У апошнім лісце, датаваным 29 студзеня 2012 года, менчук амаль не піша пра сябе, увесь яго ліст - гэта хваляванне і трывога за лёс і жыццё дачкі Інэсы Крутой. Ён распавядае, што стан здароўя ягонай дачкі Інэсы, пацярпелай пры тэракце, імкліва пагаршаецца, у крышталіку левага вока металічны аскепак. Калі прыйдзецца рабіць аперацыю, спатрэбяцца грошы. Інэса жыве з маці, інвалідам другой групы, на адну пенсію. «Для іх праблема зрабіць неабходныя хатнія справы, раней, пакуль мяне не пасадзілі, пра ўсё гэта клапаціўся я, а цяпер няма каму», - піша вязень.

Ён выказвае занепакоенасць, што асноўныя праблемы са здароўем у дачкі звязаныя з пашкоджаннем і парушэннем дзейнасці галаўнога мозгу, траўмамі, атрыманымі падчас выбуху ў метро. Аляксандр Круты пералічвае шэраг праблемаў яго дачкі: медыкі не правялі поўнай дыягностыкі галаўнога мозгу, здароўе пагаршаецца, а дапамогі няма, Інэса да гэтага часу не атрымала кампенсацыі, у яе няма групы інваліднасці, адпаведна, і пенсіі яна не атрымлівае. «З тых мільярдаў, што сабралі людзі для пацярпелых у метро, ​​наколькі я ведаю, Інэса не атрымала нічога. Добра, што знаходзяцца людзі, якія дапамагаюць Інэсе, інакш бы яна не выжыла. Звароты дачкі ва ўсе інстанцыі праігнараваныя. Гэта далёка не ўвесь пералік нашых праблем», - адзначае Аляксандр Круты.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках