20 траўня 2024, панядзелак, 4:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крымінальная справа аб «здзеках над дзяржсімваламі» развалілася

11
Крымінальная справа аб «здзеках над дзяржсімваламі» развалілася

Спыненая крымінальная справа ў дачыненні да барысаўчан Аляксандра Малчанава і Андрэя Мікалаеўскага, якіх падазравалі ў здзеках над афіцыйным сцягам.

Крымінальная справа па артыкуле 370 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Здзек над дзяржаўнымі сімваламі» была спыненая з-за недахопу доказаў, паведамляе ПЦ «Вясна».

Былы палітвязень Аляксандр Малчанаў і ягоны сябар Андрэй Мікалаеўскі трапілі пад пераслед міліцыі пасля таго, як 26 кастрычніка ў цэнтры Барысава былі залітыя фарбай дзяржаўныя сцягі.

У ноч на 27 кастрычніка ў доме Аляксандра Малчанава прайшоў ператрус, падчас якога супрацоўнікі міліцыі шукалі забароненую нацыянальную сімволіку і канфіскавалі кампутар. Аляксандр быў затрыманы. Хоць міліцыя не знайшла ніякіх фармальных доказаў, яго ўсё ж арыштавалі. 27 кастрычніка суд Барысаўскага раёна судзіў Малчанава па артыкуле 23.4 КоАП РБ і пакараў яго адміністрацыйным арыштам на 10 сутак. Па заканчэнні гэтага тэрміну апазіцыянера яшчэ трое сутак трымалі пад вартай па крымінальнай справе. Увечары гэтага дня з санкцыі пракурора ў ягоным доме быў праведзены другі ператрус. 27 кастрычніка ператрус прайшоў і ў кватэры Андрэя Мікалаеўскага.

Зараз Аляксандр Малчанаў працягвае знаходзіцца ў СІЗА - застаюцца нязнятыя абвінавачванні ў крадзяжы металалому.

Нагадаем, Аляксандр Малчанаў за ўдзел у падзеях 19 снежня 2010 года быў асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакаранне ў Магілёве. 14 верасня вызвалены згодна з указам Лукашэнкі аб памілаванні.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках