25 снежня 2024, Серада, 17:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бакіеў атрымаў беларускае грамадзянства

118
Бакіеў атрымаў беларускае грамадзянства

Экс-прэзідэнт Кыргызстана таксама набыў дом за 2 млн даляраў на ўскраіне Менска.

Як стала вядома TUT.BY, пашпарт грамадзяніна Беларусі быў выдадзены Курманбеку Бакіеву яшчэ ў жніўні 2010 года адным са сталічных РУУС.

Нагадаем, што рашэнне аб прадастаўленні беларускага грамадзянства прымаецца асабіста Лукашэнкам на падставе персанальнай просьбы. На афіцыйным узроўні атрымаць пацверджанне гэтай інфармацыі пакуль не атрымалася.

Пазней з'явілася інфармацыя аб тым, што экс-прэзідэнт Кыргызстана афармляе на сябе ўчастак зямлі пад Менскам.

А 8 лютага кыргызскія СМІ паведамілі пра тое, што Бакіеў набыў дом на ўскраіне Менска за 2 млн даляраў. Раней паведамлялася, што некаторы час ён пражываў ва ўрадавай рэзідэнцыі на тэрыторыі Бярэзінскага запаведніка.

Нагадаем, Курманбек Бакіеў 8 мая 2010 года быў абвешчаны ў міждзяржаўны вышук на тэрыторыі СНД і ў міжнародны вышук па лініі Інтэрпола. Ён абвінавачваецца па артыкулах крымінальнага кодэкса ў саўдзеле ў масавых забойствах. Экс-прэзідэнт хаваецца ў Беларусі з красавіка 2010 года.

Напісаць каментар 118

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках