25 снежня 2024, Серада, 17:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС Беларусі маўчыць з нагоды Бакіева

12
МУС Беларусі маўчыць з нагоды Бакіева

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі пакуль не каментуе інфармацыю аб прадастаўленні экс-прэзідэнту Кыргызстана беларускага грамадзянства.

Пра гэта БелаПАН заявіў начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун. Па ягоных словах, звесткі аб грамадзянскай прыналежнасці чалавека з'яўляюцца звесткамі асабістага характару і не падлягаюць разгалашэнню без ягонай згоды.

Паведамленне аб тым, што Бакіеў яшчэ ў жніўні 2010 года атрымаў беларускі пашпарт і купіў дом у Менску, з'явілася ў Інтэрнэце 8 лютага. Раней паведамлялася, што ён жыве ва ўрадавай рэзідэнцыі ў Бярэзінскім запаведніку.

Варта адзначыць, што на прэс-канферэнцыі 29 ліпеня 2010 года Аляксею Бягуну было зададзенае пытанне, ці звяртаўся экс-прэзідэнт Кыргызстана за атрыманнем статусу бежанца. «Я не магу казаць, ці звяртаўся былы прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў у кампетэнтныя органы за атрыманнем статусу бежанца і ў якой стадыі знаходзіцца разгляд пытання», - адказаў ён. Бягун падкрэсліў, што беларускае заканадаўства і Канстытуцыя гарантуюць невыдаванне звестак пра асоб, якія шукаюць прытулку або часовай абароны. Гэта можа быць зроблена толькі з іхняй згоды. Пры гэтым Бягун заявіў, што «кожная асоба мае права шукаць прытулку ў любой краіне, калі для гэтага ёсць ўмовы».

Нагадаем, Бакіеў прыбыў у Беларусь 19 красавіка 2010 года па запрашэнні Аляксандра Лукашэнкі. У маі кіраўніца часовага ўрада Кыргызстана Роза Атунбаева падпісала дэкрэт аб пазбаўленні Бакіева прэзідэнцкай недатыкальнасці на падставе крымінальнай справы, па якой ён абвінавачваецца ў арганізацыі забойстваў і злоўжыванні службовым становішчам. Генпракуратура Кыргызстана двойчы звярталася ў Генпракуратуру Беларусі з запытам аб выдачы Бакіева і двойчы атрымала адмову.

17 кастрычніка старшыня Дзяржкамітэта нацбяспекі Кыргызстана Кенешбек Душабаеў, адказваючы на ​​пытанні дэпутатаў парламента, паведаміў, што Бакіеў атрымаў у Беларусі палітычны прытулак.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках