24 лiстапада 2024, Нядзеля, 20:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску прэзентавалі «Прэс-фота Беларусі-2011» (Фота)

4

Падобна да таго, арганізатары і самі не чакалі, што прэзентацыя альбома ў галерэі «Ў» прыцягне такую колькасць наведвальнікаў.

У галерэі ў літаральным сэнсе не было дзе яблыку ўпасці, піша «Салідарнасць».

Нешматчасовую афіцыйную частку адразу ж змяніў выступ спевака і кампазітара Зміцера Вайцюшкевіча, які спяваў, жартаваў і праводзіў конкурсы, падчас якіх разыгрываліся асобнікі альбома «Прэс-фота Беларусі».

У другі альбом увайшло больш за 200 работ ад 28 беларускіх фатографаў, якія сталі пераможцамі конкурсу.

Прэзентацыю наведалі лідэр кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў і кіраўнік руху «За свабоду!» Аляксандр Мілінкевіч.

Усе жадаючыя маглі набыць альбом па-суседстве - у «Кнігарні Логвінава», дзе за гадзіну да прэзентацыі адбылася аўтограф-сесія ўладальніка Гран-пры конкурсу, фатографа газеты «Наша Ніва» Сяргея Гудзіліна. Зрэшты, пераможца ахвотна раздаваў аўтографы і пасля прэзентацыі.

Напрыканцы Вайцюшкевіч абвясціў аўкцыён, дзе лотам быў апошні прэзентацыйны альбом. Пасля доўгіх таргоў яго набыла грамадзянская кампанія «Гавары праўду» у асобе Андрэя Дзмітрыева.

«Прэс-фота Беларусі» - штогадовы конкурс медыя-фатографаў, заснаваны ў 2009 годзе айчыннымі фотарэпарцёрамі. У 2011 годзе аргкамітэт атрымаў больш за 2000 конкурсных здымкаў ад 72 аўтараў. 18 студзеня стартаваў адборачны тур трэцяга конкурсу.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках