24 лiстапада 2024, Нядзеля, 1:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Атрошчанкаў: Калі б рэжым быў гатовы да дыялогу - палітвязні былі б на волі яшчэ ўчора

4
Аляксандр Атрошчанкаў: Калі б рэжым быў гатовы да дыялогу - палітвязні былі б на волі яшчэ ўчора

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» і былы палітвязень Аляксандр Атрошчанкаў прыняў удзел у сустрэчы з пасланцам з Брусэлю Гунарам Вігандам.

Дырэктар дэпартамента па пытаннях Расеі, Усходняга партнёрства, Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ Еўрапейскай службы знешняга дзеяння ЕЗ Гунар Віганд сустрэўся з былымі палітвязнямі і сваякамі вязняў сумлення, якія працягваюць знаходзіцца ў турмах.

Віганд казаў пра тое, што падчас сустрэчы з беларускімі чыноўнікамі ў яго ўзнікла адчуванне, што на днях некаторыя палітвязні могуць выйсці на волю. Пры гэтым еўрачыноўнік адзначыў, што пазіцыя ЕЗ у дачыненні да беларускіх уладаў па-ранейшаму застаецца жорсткай і прынцыповай.

«Калі б беларускі рэжым на самой справе быў наладжаны на дыялог, палітвязняў вызвалілі б яшчэ ўчора. Усе гэтыя дамоўленасці з Лукашэнкам нічога не вартыя. Дыялог павінен весціся з канкрэтнымі ўмовамі і павінная заставацца пагроза ўвядзення санкцый, ажно да эканамічных, калі не будуць выконвацца дамоўленасці.

Пазіцыі ў Лукашэнкі слабыя ў сувязі з надыходзячымі выбарамі ў Расеі - незразумела, як будуць складацца беларуска-расейскія адносіны. Таму дыктатар спрабуе засведчыць свае «поспехі» на заходнім напрамку. Неабходна патрабаваць ад рэжыму спынення рэпрэсій і вызвалення палітвязняў, а таксама рэфармавання ўсёй палітычнай сістэмы», - сказаў у інтэрв'ю charter97.org Аляксандр Атрошчанкаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках