26 снежня 2024, Чацвер, 19:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч падзякаваў ЕЗ за салідарнасць

12
Мікалай Статкевіч падзякаваў ЕЗ за салідарнасць

Палітвязень лічыць, што адкліканне амбасадараў Еўрапейскага Звяза з Менска - важны знак салідарнасці з тымі, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі.

Аб рэакцыі кандыдата ў прэзідэнты на мінулых выбарах даведалася ягоная жонка Марына Адамовіч. Яна наведала турму ў Магілёве, дзе трымаюць ейнага мужа, перадае «Радыё Рацыя».

«Мне стала вядомая рэакцыя Мікалая на сітуацыю, якая склалася. Ён падзякаваў еўрапейцаў. Прасіў перадаць, што, на ягоны погляд, гэта знак салідарнасці. Забарона на ўезд і адкліканне амбасадараў паказвае, што мы маем рацыю і ўвесь свет з намі. І што ідэалы свабоды, на шчасце, яшчэ нешта значаць», - сказала жонка палітвязня.

Марына Адамовіч адзначыла, што ўмовы ўтрымання Мікалая Статкевіча не змяніліся. Адзінае змяненне - яму выдалі зімовы абутак. Да гэтага ў маразы ён вымушаны быў рабіць прагулкі ў летніх туфлях.

Мікалай Статкевіч за падрыхтоўку і ўдзел у Плошчы-2010 асуджаны па артыкуле аб масавых беспарадках на 6 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Сваёй віны ён не прызнаў. У студзені 2012 года па рашэнні Шклоўскага раённага суду ён быў змешчаны ў турму, дзе ўмовы ўтрымання значна больш жорсткія, чым у калоніі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках