25 снежня 2024, Серада, 16:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рэпарцёры без межаў»: Беларусь - новы вораг інтэрнэта

18
«Рэпарцёры без межаў»: Беларусь - новы вораг інтэрнэта

Беларусь і Бахрэйн названыя міжнароднай праваабарончай арганізацыяй «Рэпарцёры без межаў» новымі «ворагамі інтэрнэта».

Пра гэта гаворыцца ў дакладзе, апублікаваным на сайце арганізацыі.

Таксама ў спісе ворагаў інтэрнэта лічацца М'янма, Кітай, Куба, Іран, Паўночная Карэя, Саудаўская Аравія, Сірыя, Туркменістан, Узбекістан і В'етнам. У спіс увайшлі краіны, улады якіх, на думку складальнікаў дакладу, найбольш жорстка абмяжоўваюць свабоду карыстальнікаў у сетцы інтэрнэт.

У свеце 12 сакавіка адзначаецца Дзень свабоды слова ў інтэрнэце. Упершыню ён быў праведзены ў 2008 годзе міжнароднай арганізацыяй «Рэпарцёры без межаў», каб прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы вольнага доступу ў сетку па ўсім свеце.

«Рэпарцёры без межаў» - інтэрнацыянальная недзяржаўная арганізацыя па абароне правоў чалавека, якая ахоўвае свабоду слова ва ўсім свеце. Яна была заснаваная ў Парыжы ў 1985 годзе. Задача арганізацыі - змагацца супраць цэнзуры, за вызваленне журналістаў, якія пацярпелі з-за сваёй прафесійнай дзейнасці.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках