25 снежня 2024, Серада, 20:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Каваленка важыць 51 кілаграм

33
Сяргей Каваленка важыць 51 кілаграм

Актывіст Кансэрватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Сяргей Каваленка з Віцебска працягвае галадоўку.

Ён важыць ужо 51 кілаграм пры росце 1 метр 82 сантыметры, перадае «Радыё Рацыя».

У другой палове дня 12 сакавіка з ім павінная сустрэцца жонка Алена Каваленка. Галадаючы апазіцыянер знаходзіцца цяпер у Рэспубліканскай турэмнай лякарні, размешчанай на тэрыторыі менскага следчага ізалятара. Дазвол на сустрэчу, па словах Алены Каваленка, выдала суддзя Жук з Віцебска, якая і асудзіла Каваленку. Гэта апошні ў гэтым месяцы дазвол.

- У мяне ёсць дазвол на апошнюю сустрэчу ў гэтым месяцы. Яшчэ маці пазней паедзе. Сяргей працягвае галадоўку, ужо важыць 51 кілаграм. Дрэнна, дрэнна... Ужо рухі ўсе запаволеныя.

Сяргей Каваленка пачаў галадоўку яшчэ 19 снежня 2011 года. Праз 30 дзён пад ціскам адміністрацыі Віцебскага СІЗА ён яе спыніў і аднавіў 8 лютага.

Каваленка асуджаны за ўхіленне ад пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі на 2 гады і 1 месяц. А да абмежавання волі ён прысуджаны за тое, што вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на навагодняй ёлцы ў Віцебску ўзімку 2010 года.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках