24 снежня 2024, aўторак, 16:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Лобаў: Настрой бадзёры

3
Палітвязень Лобаў: Настрой бадзёры

З доўгатэрміновага спаткання з сынам вярнулася Марына Лобава.

Па ейных словах, Эдуард «адчувае сябе нармальна, здаровы і не хварэў». Настрой бадзёры, хоць яму яшчэ доўга сядзець. І на датэрміновае вызваленне надзеі няма.

Марына адзначыла, што ў сына па-ранейшаму няма працы: калонія не разлічананая такую ​​колькасць зняволеных, а таму ўвесь час працуе толькі адзін атрад. А Эдуард раз на месяц сячэ дровы на патрэбы калоніі, піша «Наша Ніва».

Эдуард Лобаў быў затрыманы разам Зміцерам Дашкевічам 18 снежня 2010 года. Асуджаны на чатыры гады за хуліганства: па версіі следства, маладыя людзі пачалі бойку з мінакамі.

Сведчылі ж супраць Лобава пацярпелыя, якія ў свае прыкладна 30 гадоў нідзе ніколі не працавалі. У судзе яны так і не паказаліся.

Праваабаронцы выказалі меркаванне, што двое «пацярпелых» - асобы, завербаваныя для правакацый.

Палітвязню можна напісаць ліст:

225295, Брэсцкая вобл., г. Івацэвічы, «Ваўчыныя норы», а / с 20, ПК № 22.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках