25 снежня 2024, Серада, 23:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жонка Сяргея Каваленкі просіць змяніць меру стрымання мужу

6
Жонка Сяргея Каваленкі просіць змяніць меру стрымання мужу

Жонка віцебскага актывіста КХП - БНФ Сяргея Каваленкі Алена у чарговы раз звярнулася ў Генеральную пракуратуру з просьбай змяніць меру стрымання яе мужу.

Як паведаміла БелаПАН Алена Каваленка, 12 сакавіка яна сустрэлася з мужам у пакоі для спатканняў ў следчым ізалятары МУС № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.

«Сяргей выглядае яшчэ больш слабым: у яго запалі вочы, на твары бачныя зморшчыны, рухі затарможаныя. Ён выглядае значна горш, чым на спатканні з братам і маці, якое было на мінулым тыдні. Але спыняць галадоўку не мае намеру. На ўсе мае аргументы аб тым, што трэба спыніць галадоўку, ён не рэагаваў. Сяргей нават не хоча казаць на гэтую тэму. Для яго галадоўка - адзіны шлях альбо да змены меры стрымання, альбо да адмены прысуду», - сказала жонка апазіцыянера.

Па ейных словах, цяпер Сяргей важыць 51 кілаграм, у той час як ягоная нармальная вага быў каля 83 кілаграмаў. «Тэмпература цела 35,2 градуса. Ціск 60 на 90. Тым не менш яму адмаўляюць у шпіталізацыі ў намальную лякарню», - адзначыла Алена.

Пасля сустрэчы з мужам яна падала ў Генпракуратуру ўжо трэцяе па ліку прашэнне аб змяненні яму меры стрымання. «На першыя два звароты я атрымала адказ аб тым, што яны адпраўленыя ў суд Першамайскага раёна Віцебска. Я таксама звярталася з аналагічным патрабаваннем ў дэпартамент выканання пакаранняў МУС, але адказу адтуль пакуль не атрымала», - паведаміла Алена Каваленка.

Нагадаем, 24 лютага суд Першамайскага раёна Віцебска прысудзіў Сяргея Каваленку да двух гадоў і аднаго месяца пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Апазіцыянер абвінавачаны ва ўхіленні ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі (арт. 415 КК). Гаворка ідзе аб пакаранні, якое вынес апазыцыянеру ў маі 2010 года суд Кастрычніцкага раёна Віцебска за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на галоўнай навагодняй ёлцы Віцебска. З 19 снежня мінулага года Каваленка знаходзіцца ў зняволенні. У знак пратэсту ён абвясціў галадоўку.

Вызвалення апазіцыянера патрабуюць беларуская дэмакратычная грамадскасць і міжнародныя структуры.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках