25 снежня 2024, Серада, 9:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрыс Піебалгс: Сітуацыя ў Беларусі змянілася з дрэннай на горшую

15
Андрыс Піебалгс: Сітуацыя ў Беларусі змянілася з дрэннай на горшую

«Палітычныя зняволеныя ў цэнтры Еўропы - гэта ганьба», - заявіў еўракамісар.

«За апошнія месяцы сітуацыя [у Беларусі] змянілася з дрэннай на горшую, з наступнымі рэпрэсіямі супраць апазіцыі і грамадзянскай супольнасці», - паведаміў віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі Андрыс Піебалгс на слуханнях у Еўрапарламенце 14 сакавіка. Дэбаты прымеркаваныя да прыняцця рэзалюцыі Еўрапарламента, якая адбудзецца 15 сакавіка, перадае «Еўрарадыё».

Галоўная ўмова нармалізацыі адносінаў, па словах Піебалгса, застаецца ранейшай.

«Перш за ўсё, неадкладнае і безумоўнае вызваленне палітычных зняволеных і іх рэабілітацыя. Палітычныя зняволеныя ў цэнтры Еўропы - гэта ганьба», - заявіў еўракамісар па пытаннях развіцця.

Іншыя асцярогі ЕЗ - даклады аб катаваннях і нечалавечае стаўленне да зняволеных, рэпрэсіі супраць актывістаў і абмежаванне свабоды іх перамяшчэння, змены ў законы аб абмежаванні правоў на сходы і асацыяцыі, а таксама неадмененае смяротнае пакаранне.

«На жаль, беларускія ўлады не зрабілі нічога, каб мы змянілі сваю палітыку [пашырэння санкцый]: ні выпусцілі і рэабілітавалі палітычных зняволеных, ні паменшылі ціск на апазіцыю, ні палепшылі сітуацыю з правамі чалавека. Далейшыя санкцыі верагодна не палепшаць нашых двухбаковых адносінаў. Шкада, але гэта важна, таму што мы адданыя сваім каштоўнасцям», - прасумаваць Андрыс Піебалгс.

Ён нагадаў пра словы старшыні дыпламатычнай службы ЕЗ Кэтрын Эштан аб уключэнні ў «чорны спіс» іншых бізнесмэнаў, якія падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі ці маюць непасрэдную выгаду ад яго, на паседжанні Рады ЕЗ 23 сакавіка, калі да гэтага часу не вызваляць палітычных зняволеных.

Еўракамісар таксама пацвердзіў, што 29 сакавіка ў Брусэлі пачынаецца праграма «Еўрапейскі дыялог для Беларусі», якая будзе прадстаўляць сабой «адкрыты дыялог з усімі палітычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках