24 снежня 2024, aўторак, 4:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дашкевіча кінулі ў штрафны ізалятар на 30 сутак

5
Дашкевіча кінулі ў штрафны ізалятар на 30 сутак

Паплечнікі і сваякі шакаваныя колькасцю сутак, якія сталі чарговым выпрабаваннем для старшыні Маладога Фронту.

На гэтым тыдні адвакат Зміцера Дашкевіча здолеў сустрэцца з ім. Гутарка праходзіла праз шкло пад пільным кантролем супрацоўнікаў калоніі, якія не дазвалялі размаўляць на любыя тэмы акрамя тых, якія маюць юрыдычны характар ​​ягонай справы. Таму Зміцер не змог растлумачыць за што накладзеныя чарговыя спагнанні. Адміністрацыі ВК-13 спасылаецца на нібыта «невыкананне патрабаванняў».

Па словах нявесты актывіста Анастасія Палажанка, яшчэ ў мінулым сваім лісце Дашкевіч рыхтаваўся да такога развіцця падзей і не выключаў новага пасялення ў штрафны ізалятар, паведамляе прэс-служба «Маладога Фронту».

Увесь час на палітвязня здзяйсняецца беспрэцэдэнтны ціск, але апошнім часам ягоныя блізкія і сваякі не паспяваюць лічыць суткі, якія ён адбывае ў штрафным ізалятары. Новыя 30 сутак штрафнога ізалятара сведчаць аб тым, што ціск толькі ўзмацняецца. Такога тэрміна ізаляцыі яшчэ ніколі не было.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках