25 снежня 2024, Серада, 20:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідзія Каваленка: Ужо застаюцца не дні, а лічаныя хвіліны

41
Лідзія Каваленка: Ужо застаюцца не дні, а лічаныя хвіліны

У турме на вуліцы Валадарскага Лідзія Каваленка сустрэлася са сваім сынам палітвязням Сяргеем Каваленкам, які з 19 снежня трымае галадоўку пратэсту.

Спатканне доўжылася паўтары гадзіны, падчас якіх Лідзія Каваленка даведалася, што ў сына на целе практычна не засталося мускулатуры. Калі Сяргей ідзе на шпацыр, яго падтрымліваюць іншыя зняволеныя, перадае «Радыё Свабода».

«Я з ім размаўляла - ён ужо губляе прытомнасць, раніцай ляжаў - не мог падняцца, галаву клаў на рукі пры мне - яму дрэнна, ён ужо не можа трымацца.Ён дрэнна бачыць, дрэнна чуе, печань, ныркі, жывот баліць, а твар пакрыта толькі скуркай зморшчанай. Яго забіваюць у турме і чакаюць ягонай смерці. Ужо застаюцца не дні, а лічаныя хвіліны. Не ведаю, хто творыць злачынствы над маім сынам і хто за гэтым стаіць. Буду абвяшчаць галадоўку, і стаяць каля турмы дзень і ноч - хай аддаюць сыночка», - распавяла Лідзія Каваленка.

Па ейных словах, Сяргей па-ранейшаму не мае намеру адмаўляцца ад галадоўкі, не лічыць сябе вінаватым, не давярае турэмным лекарам і перакананы, што яго хочуць забіць. Праз маці ён таксама паведаміў, што хоча пабачыцца са сваімі дзецьмі, якіх вельмі любіць, і заклікае грамадскіх актывістаў падтрымаць яго: прыходзіць да сцен турмы з бел-чырвона-белымі сцягамі. Жонка Сяргея, Алена Каваленка, кажа, што толькі агульнымі намаганнямі ёсць шанец выратаваць Сяргею жыццё:

«Чакаю, што хтосьці дапаможа. Можа, Папа Рымскі, калі да яго дойдзе зварот Івонкі Сурвілы выратаваць Сяргея. Бо ён не спыніць галадоўку. Яго несправядліва асудзілі, яго несправядліва трымаюць, яго не шпіталізуюць. А ён сам ужо не здольны спыніць гэтую галадоўку».

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках