24 снежня 2024, aўторак, 20:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадстаўнікі ПАРЕ просяць не караць смерцю Канавалава і Кавалёва

6
Прадстаўнікі ПАРЕ просяць не караць смерцю Канавалава і Кавалёва

Прадстаўнікі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы просяць беларускія ўлады не караць смерцю Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва.

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе ПАРЕ, сумесную заяву падпісалі старшыня асамблеі Жан-Клод Міньён, спецдакладчык па Беларусі Андрэс Херкель, дэпутаты ПАРЕ Марылуізэ Бек (Германія) і Рэната Вульвенд (Ліхтэнштэйн).

«Мы надзвычай заклапочаныя тым, што пасля абвяшчэння аб рашэнні прэзідэнта Лукашэнкі адмовіць у памілаванні двум маладым людзям, жахлівы акт можа быць прыведзены ў выкананне ў любы час, - гаворыцца ў заяве. - У святле нашага прынцыповага непрыняцця смяротнага пакарання і множных пытанняў адносна сумленнасці працэсу мы просім беларускія ўлады ўстрымацца ад пакарання Канавалава і Кавалёва».

Нагадаем, 30 лістапада 2011 года Вярхоўны суд прысудзіў Канавалава і Кавалёва да вышэйшай меры пакарання - смяротнага пакарання. Ён прызнаў Канавалава вінаватым у злосным і асабліва злосным хуліганстве, наўмысным знішчэнні маёмасці, незаконным набыцці, захоўванні, перавозцы выбуховых рэчываў і выбухных прылад, тэрарызме, звязаным з забойствам людзей. Кавалёва - у злосным і асабліва злосным хуліганстве, наўмысным знішчэнні маёмасці, незаконным набыцці, захоўванні, перавозцы выбуховых рэчываў і выбухных прылад, неданясенні аб падрыхтоўцы асабліва цяжкага злачынства, аб здзяйсненні асабліва цяжкага злачынства і асобе, якая яго здзейсніла, аб месцы яго знаходжання, а таксама у дапамаганні тэрарызму.

У выніку тэракту 11 красавіка 2011 года 15 чалавек загінулі, цяжкія целавыя пашкоджанні атрымалі 32, менш цяжкія - 72, іншыя целавыя пашкоджанні - 283 чалавекі. У выніку выбуху 4 ліпеня 2008 года ў Менску раненні атрымалі 59 чалавек, 22 верасня 2005 года ў Віцебску - 55, 14 верасня ў Віцебску - два чалавекі.

11 сакавіка маці і сястра Кавалёва атрымалі з ім трохгадзіннае спатканне ў СІЗА КДБ. Пасля спаткання сястра асуджанага Тацяна распавяла: больш за ўсё яе ўразіла не тое, што брат выглядаў моцна стомленым і не меў «баявога духу», а стаўленне да іх высокага чыноўніка адміністрацыі ізалятара. Па словах дзяўчыны, ён быў занадта ветлівым, чаго не здаралася раней, адказваў на ўсе пытанні маці. Сваякам нават дазволілі выбраць Уладзіславу ў кнігарні кнігі ў мяккай вокладцы, накіраваць спіс асуджанаму, а тое, што ён абярэ, - потым набыць.

14 сакавіка па тэлеканале «Беларусь 1» было абвешчана, што Уладзіславу Кавалёву і Дзмітрыю Канавалаву, прызнанаму вінаватым у тэрарызме, Лукашэнка адмовіў у памілаванні.

15 сакавіка стала вядома, што Кавалёва этапавалі з СІЗА КДБ. Пра гэта адвакату асуджанага паведамілі ў следчым ізалятары, куды ён прыйшоў для сустрэчы з падабаронным. Куды менавіта этапаваны Кавалёў, у СІЗА не ўдакладнілі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках