25 лiстапада 2024, панядзелак, 2:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даўгі Беларусбанка растуць

7
Даўгі Беларусбанка растуць

Запазычанасць ААТ «ААБ Беларусбанк» перад замежнымі банкамі і фінансавымі кампаніямі павялічылася на 82 млн. даляраў і на 1 сакавіка склала 682 млн. даляраў ЗША.

Такія дадзеныя паведамляе прэс-служба беларускага банка. Акрамя таго, крэдытны партфель кліентаў на 1 сакавіка склаў амаль 61 трлн. рублёў, у тым ліку крэдытны партфель юрыдычных асоб - амаль 38 трлн. рублёў, фізічных асоб - амаль 23 трлн. рублёў, піша Інфабанк.

Нарматыўны капітал банка склаў 19 трлн. рублёў, статутны фонд складае 16 трлн. рублёў, або 1 млрд. 493 млн. еўра.

Рэсурсная база банка за студзень-люты 2012 г павялічылася на 3,7%, або на 3,7 трлн. рублёў, і склала 104 трлн. рублёў.

Сродкі фізічных асоб (без уліку налічаных адсоткаў і каштоўных папер) на 1 сакавіка склалі 25 трлн. рублёў, у тым ліку амаль 10 трлн. рублёў у беларускіх рублях, у замежнай валюце - 1,9 млрд. даляраў ЗША ў эквіваленце.

Па стане на 1 сакавіка з дапамогай аблігацый для фізічных асоб прыцягнута 793 млрд. рублёў, у тым ліку 30 млрд. рублёў, 68 млн. даляраў ЗША і 20 млн. еўра.

Запазычанасць фізічных асоб па ільготных крэдытах у адпаведнасці з указамі прэзідэнта (№ 185, 75, 368) па стане на 1 сакавіка склала 20 трлн. рублёў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках