25 снежня 2024, Серада, 8:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дынько «забіраюць у войска»

15
Дынько «забіраюць у войска»

Даведку аб гэтым яму выдалі ў падпаддзяленні па грамадзянстве і міграцыі.

Шэф-рэдактар «Нашай Нівы»​​ Андрэй Дынько ўключаны ў спіс невыязных з Беларусі за «ўхіленне ад яўкі на мерапрыемствы па прызыву». Даведку аб гэтым яму выдалі ў падпаддзяленні па грамадзянстве і міграцыі.

38-гадовы Дынько - старшы лейтэнант запасу. Таму такая прычына адмовы на выезд - юрыдычны нонсэнс.

Не можа быць прызваны на службу той, хто ўжо звольнены ў запас. Аднак працэс абскарджання праз суд зойме пару месяцаў. Пры гэтым ніякіх позваў у ваенкамат Дынько не атрымліваў.

Такую ж прычыну забароны на выезд вызначылі для былога палітвязня і кіраўніка праваабарончай арганізацыі «Платформа» Андрэя Бандарэнкі.

Бандарэнка пацікавіўся ў ваенкамаце, што ўсё гэта значыць. «Мне адказалі, што ніякіх дзеянняў па майму прызыву ваенкамат не ажыццяўляў, што гэта наогул недарэчнасць, што гэтага не можа быць, і што я, афіцэр запасу, проста тлумлю галаву супрацоўнікам ваенкамата», - сказаў Бандарэнка.

Раней сталі вядомыя прычыны забароны на выезд старшыні БАЖ Жане Літвіной і старшыні Хельсінкскага камітэта Алегу Гулаку.

Літвіна нібыта праходзіць «па справе аб банкруцтве», супраць Гулака ёсць «грамадзянскі пазоў». Усяго ў спісе невыязных 108 чалавек, паведаміла крыніца ў дзяржаўных структурах. У нядзелю стала вядома, што сярод гэтых 108-і - першы старшыня Вярхоўнага Савета незалежнай Беларусі прафесар Станіслаў Шушкевіч. Фактычна закладнікамі зробленая вялікая група нацыянальнай эліты.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках