30 чалавек сталі жывым ланцугом у доме Кавалёва (Фота)
103- 19.03.2012, 10:34
Людзі прыйшлі ўвечары 18 сакавіка да дому, дзе жыў Уладзіслаў Кавалёў.
У пад'ездзе на лесвічнай пляцоўцы яны паставілі партрэт Уладзіслава, а таксама запалілі свечкі, перадае «Радыё Свабода».
Удзельнікі акцыі памяці сталі жывым ланцугом з другога да пятага паверха і ўшанавалі памяць Уладзіслава хвілінай маўчання. Кожны з прысутных падышоў да Любові Кавалёвай і выказаў словы падтрымкі і спагады.
Тым часам ля пад'езда дзяжурыла машына з таніраваным шклом, а раён, дзе жывуць Кавалёвы, патрулявалі ўзмоцненыя нарады міліцыі.
17 сакавіка стала вядома, што расстраляныя абодва меркаваных выканаўца выбуху ў менскім метро - Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў.


