23 лiстапада 2024, Субота, 18:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Францыя асуджае пакаранне смерцю Кавалёва і Канавалава

3
Францыя асуджае пакаранне смерцю Кавалёва і Канавалава

Улады Францыі асуджаюць прывядзенне ў выкананне ў Беларусі сьмяротных прысудаў у дачыненні да Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва.

Пра гэта заявіў у панядзелак прадстаўнік французскага МЗС Бернар Валеро.

«Францыя асуджае пакаранне Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва, якія, як мяркуецца, нясуць адказнасць за арганізацыю выбухаў у менскім метро ў красавіку 2011 года», - адзначыў ён на брыфінгу.

Б.Валеро падкрэсліў, што Беларусь - адзіная еўрапейская краіна, у якой да гэтага часу не адмовіліся ад смяротнага пакарання. Ён заклікаў Менск перагледзець сваю пазіцыю па гэтым пытанні.

«Францыя зноў падкрэслівае, што выступае супраць смяротнага пакарання незалежна ад абставін і прычын яго прымянення. Мы лічым, што адмена смяротнага пакарання жыццёва важная для абароны чалавечай годнасці», -дадаў прадстаўнік МЗС Францыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках