27 снежня 2024, Пятніца, 4:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лаўроў: Барацьба з тэрарызмам, вядома, павінная быць бязлітаснай...

27
Лаўроў: Барацьба з тэрарызмам, вядома, павінная быць бязлітаснай...

Расея зацікаўленая ў тым, каб усе еўрапейскія краіны, у тым ліку і Беларусь, далучыліся да мараторыя на смяротнае пакаранне.

Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў у інтэрв'ю радыёстанцыі «Коммерсант FM».

«Барацьба з тэрарызмам, вядома, павінная быць бязлітаснай. У той жа час нашае стаўленне да смяротнага пакарання добра вядомае, мы даўно абвясцілі мараторый на смяротнае пакаранне. На гэты конт ёсць спецыяльныя рашэнні, якія былі прынятыя Канстытуцыйным судом, і да гэтага мараторыя расейскае кіраўніцтва прыхільнае. Мы ў прынцыпе былі б зацікаўленыя ў тым, каб усе еўрапейскія краіны да такога мараторыя далучыліся», - сказаў кіраўнік МЗС РФ у адказ на просьбу пракаментаваць прывядзенне ў выкананні смяротных прысудаў у дачыненні да Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва, асуджаных за тэракт у менскім метро.

Лаўроў адзначыў, што адмена смяротнага пакарання - пытанне «складанае» і «неадназначнае», і «гэта (асабістая) справа кожнай дзяржавы».

«На мой погляд, аптымальным на дадзеным этапе з'яўляецца захоўванне мараторыя», - сказаў расейскі міністр.

«Перакананы, што рух (Беларусі) у бок паўнапраўнага ўдзелу ў Радзе Еўропы як раз забяспечыць вырашэнне праблемы прымянення смяротнага пакарання, таму што адной з умоваў удзелу ў Радзе Еўропы з'яўляецца яго адмена», - адзначыў ён.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках