24 снежня 2024, aўторак, 21:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнку «злілі» (Фота)

109
Лукашэнку «злілі» (Фота)

З адміністрацыі Лукашэнкі «злілі» парадак дня нарады з нагоды санкцый ЕЗ.

Парадак дня нарады ў беларускага кіраўніка ад 15 сакавіка гэтага года быў размешчаны ў Інтэрнэце. Дакумент пацвярджае, што беларускі дыктатар шантажуе замежны бізнес і патрабуе адмовы ад эканамічных санкцый.

Як стала вядома charter97.org, на мінулым тыдні групу замежных бізнесмэнаў, якія маюць актывы ў Беларусі, запрасілі ў адміністрацыю Лукашэнкі і прад'явілі ўльтыматум: альбо бізнесмэны праз сваіх лабістаў ва ўрадах дамогуцца блакавання меркаванага ўвядзення кропкавых эканамічных санкцый супраць «кашалькоў» беларускай дыктатуры, ці праблемы ўзнікнуць у іх саміх. Як паведамляе крыніца, у сустрэчы прымаў удзел сам Лукашэнка.

Літаральна адразу ж з суседніх краін пачуліся абураныя галасы палітыкаў рознага ўзроўню.

Відавочна, «зліў» тэмы нарады санкцыянаваны ўладамі і з'яўляецца чарговай спробай «спалохаць» ЕЗ і адцягнуць прыняцце жорсткага рашэння па санкцыях.

Напісаць каментар 109

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках