25 снежня 2024, Серада, 19:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля амбасады Беларусі ў Бішкеку запатрабавалі выдаць Бакіева (Фота)

15

Праваабаронца правёў акцыю пратэсту ля будынка амбасады Беларусі з патрабаваннем выдаць Курманбека Бакіева.

«На гэты раз гэта бестэрміновая акцыя, яна будзе працягвацца да таго часу, пакуль нам не выдадуць Курманбека Бакіева. На якіх падставах Аляксандр Лукашэнка выдаў Бакіеву грамадзянства Беларусі? Згодна з Менскай канвенцыяй, ён павінен быў адразу ж выдаць прэзідэнта-уцекача Кыргызстану», - адзначыў у інтэрв'ю K-News праваабаронца Андуруш Тактанасыраў.

Праваабаронца лічыць, што суд па красавіцкіх падзеях 2010 года, калі ў краіне адбыліся масавыя выступы апазіцыі, не скончыцца, пакуль Курманбека Бакіева не вернуць і не пакараюць па ўсёй строгасці закона.

«Ні ўрад, ні парламент яшчэ ні разу не зрабілі спробы экстрадаваць экс-прэзідэнта. Як быццам бы ўсе забыліся на тое, што адбылося 7 красавіка 2010 года. А зараз абвясцілі яго днём рэвалюцыі, але я лічу, што рэвалюцыя не скончаная, яна будзе працягвацца да таго часу, пакуль вінаватыя не будуць пакараныя», - рэзюмаваў Андуруш Тактанасыраў.

7 красавіка 2010 года ў Кыргызстане адбыліся масавыя выступы апазіцыі, якія прывялі да звяржэння Курманбека Бакіева. На цэнтральнай плошчы Бішкека «Ала-Тоо» загінулі 86 чалавек, некалькі сотняў былі параненыя. У цяперашні час прэзідэнт і некаторыя ягоныя сваякі знаходзяцца ў Беларусі. Генпракуратура Кыргызстана двойчы накіроўвала запыт аб выдачы экс-кіраўніка дзяржавы, але двойчы атрымлівала адмову.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках