3 лiпеня 2024, Серада, 19:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скандал: Перапыненыя палёты паміж Масквой і Менскам

145
Скандал: Перапыненыя палёты паміж Масквой і Менскам

(абноўлена) «Расавіяцыя» пазбавіла ліцэнзіі кампанію «Белавія».

26 сакавіка было перапынена паветранае паведамленне паміж Менскам і Масквой.

Пра гэта БелаПАН паведаміў намеснік генеральнага дырэктара нацыянальнай авіяцыйнай кампаніі «Белавія» Ігар Чаргінец.

«Расійскія авіяцыйныя ўлады перапынілі паветраныя зносіны паміж Менскам і Масквой», - паведаміў ён. Па ягоных словах, прычыны гэтага рашэння будуць агучаныя на прэс-канферэнцыі, якая пачнецца сёння ў 11.00 у менскім офісе кампаніі.

«На дадзены момант адмененыя ўсе рэйсы на Маскву. Прадстаўнік «Белавія» паказаў нам тэлеграму аб тым, што «Расавіяцыя» пазбавіла ліцэнзіі кампанію «Белавія» і не прымае беларускія рэйсы, а ў адказ на гэта Менск не прымае маскоўскія», - паведаміў БелаПАН пасажыр Іван Рак, які павінен быў паляцець сёння ў Маскву ў 7.00.

Пасажыры чакаюць на вырашэнне праблемы ў аэрапорце.

У 10.00 стала вядома, што беларускі і расейскі бакі часова знялі забарону на авіязносіны паміж Менскам і Масквой, паведаміў генеральны дырэктар НАК «Белавія» Анатоль Гусараў.

«Зараз стала вядома, што расейцы знялі забарону на палёты. Мы таксама, са свайго боку, здымаем забароны», - адзначыў кіраўнік авіякампаніі.

«Але гэтае рашэнне аб зняцці забаронаў прынятае часова - да чацвярга», - сказаў А.Гусараў. «У чацвер пачнуцца перамовы па пытаннях авіязносінаў паміж Менскам і Масквой», - дадаў ён.

Напісаць каментар 145

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках