23 снежня 2024, панядзелак, 22:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Козік пачынае «цкаванне» еўрапейскіх палітыкаў

118
Козік пачынае «цкаванне» еўрапейскіх палітыкаў

Старшыня ФПБ прапануе апублікаваць прозвішчы палітыкаў, якія галасавалі за пашырэнне санкцый у дачыненні да беларускага рэжыму.

З такой прапановай Леанід Козік выступіў да МЗС Беларусі, паведамілі БелТА ў прэс-службе ФПБ.

«Лічу неабходным апублікаваць прозвішчы тых еўрапейскіх палітыкаў, якія галасавалі за пашырэнне санкцый у дачыненні да нашай краіны. Хай іхнія імёны ўвойдуць у гісторыю. І калі-небудзь надыдзе той час, што ім і іхнім нашчадкам будзе сорамна за такія дзеянні», - сказаў Леанід Козік.

«Незразумела, чаго хочуць дамагчыся падобнымі дзеяннямі еўрапейскія міністры. Наўрад ці яны могуць разлічваць на падтрымку гэтых санкцый з боку беларусаў, - упэўнены Леанід Козік. - Нашыя людзі бачаць, што краіна паволі выходзіць з крызісу, што патроху пачынаюць расці заробкі, з'яўляюцца дадатковыя сацыяльныя гарантыі. Беларускім кіраўніком прымаюцца ўсе магчымыя і неабходныя меры для павышэння ўзроўню жыцця беларусаў».

«Федэрацыя прафсаюзаў неаднаразова заяўляла, што падобнымі абсурднымі і недальнабачнымі дзеяннямі ЕЗ нічога не даможацца. Больш за тое, тыя, хто прымае падобныя рашэнні, абмяжоўваюць бізнесмэнаў і простых жыхароў еўрапейскіх краін у таварах і паслугах, якія яны атрымліваюць з нашай краіны», - сказаў ён.

Леанід Козік таксама адзначыў, што еўрапейскія чыноўнікі пераацэньваюць сваю значнасць, запалохваючы так званымі «чорнымі спісамі неўязных» беларускіх дзяржаўных служачых, грамадскіх дзеячоў, бізнесмжнаў. «Для беларусаў адкрыты ўвесь свет, як для справавых кантактаў, так і для падарожжаў. Асабіста я быў уключаны яшчэ ў самы першы падобны спіс і скажу шчыра, што гэта ўжо становіцца хутчэй падставай для гонару, чым для нейкіх перажыванняў», - сказаў ён.

Напісаць каментар 118

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках