25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінадукацыі прапануе павысіць кошты на навучання на 50%

38
Мінадукацыі прапануе павысіць кошты на навучання на 50%

Мінадукацыі Беларусі разглядае пытанне аб увядзенні поўнай платы за навучанне па некаторых спецыяльнасцях.

Пра гэта паведаміў міністр адукацыі Сяргей Маскевіч, перадае БелТА.

«Мы зараз прапрацоўваем прапановы аб увядзенні платы за навучанне па спецыяльнасцях юрыдычнага і эканамічнага профіляў з поўным пакрыццёмв ыдаткаў на навучанне... У гэтым годзе 25% апытаных выпускнікоў збіраюцца паступаць на эканоміку. Дык чаму дзяржава павінная субсідаваць іхняе навучанне? Ці ёсць такая патрэба на рынку працы? Вядома, не», - сказаў міністр.

«Мы прапануем пакінуць дзяржпадтрымку студэнтаў-платнікаў, якія навучаюцца па спецыяльнасцях, у якіх сёння асабліва зацікаўленая краіна: натуральна-навуковыя, тэхнічныя, медыцынскія», - сказаў Маскевіч.

Па ягоных словах, у цяперашні час студэнтамі і навучэнцамі, якія навучаюцца на платнай аснове, кампенсуецца каля 50% выдаткаў на навучанне.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках