24 лiстапада 2024, Нядзеля, 0:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргея Каваленку прывезлі ў «Віцьбу-3»

10
Сяргея Каваленку прывезлі ў «Віцьбу-3»

Галадоўца Сяргея Каваленку прывезлі ў калонію «Віцьба-3».

Пра гэта Алене Каваленка, жонцы палітвязня, паведамілі ў Віцебскім абласным судзе, дзе ёй дазволілі спатканне з мужам сёння, 27 сакавіка.

«Алена патэлефанавала і сказала, што ўжо мае дазвол на спатканне і едзе ў калонію, каб неадкладна ўбачыць Сяргея. Такім чынам, звесткі пра яго будуць пазней», - сказаў сябра КХП-БНФ Юрась Беленькі.

Па словах супрацоўнікаў менскага ізалятара на вуліцы Валадарскага, Сяргея Каваленку этапавалі ў «Віцьбу-3» ў ноч на 26 сакавіка. Дзяжурны Дэпартамента выканання пакаранняў МУС запэўніў раніцай 27 сакавіка, што Каваленку прывязуць у калонію Віцьба-3 «у бліжэйшы час».

Сяргей Каваленка трымае галадоўку пратэсту супраць незаконнага прысуду.

Актывіста КХП БНФ прысудзілі да 2 гадоў і 1 месяцуа за парушэнне рэжыму адбывання «хатняй хіміі» пасля таго, як ён вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на ёлцы ў Віцебску.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках