27 снежня 2024, Пятніца, 12:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Івашкевіча вінавацяць у «падрыве» дзяржсуверэнітэта

45
Івашкевіча вінавацяць у «падрыве» дзяржсуверэнітэта

Абсурднасці дзеянняў «лукашыстаў» няма межаў.

Прадстаўнік аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларускі рух» Віктар Івашкевіч папярэджаны аб недапушчальнасці дзеянняў, якія могуць быць накіраваныя на «падрыў дзяржаўнага суверэнітэту». Папярэджанне апазіцыйнаму палітыку было вынесенае ў Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, куды яго выклікалі 27 сакавіка, перадае БелаПАН.

«Сёння ў 15.00 мне прапанавалі яшчэ раз падысці ў пракуратуру, дзе будзе выдадзенае пісьмовае папярэджанне», - паведаміў Івашкевіч журналістам.

Па словах палітыка, папярэджанне звязанае з ягонымі выказваннямі аб неабходнасці ўвядзення санкцый супраць беларускага рэжыму. «Я сябе не лічу вінаватым у падрыве дзяржаўнага суверэнітэту. Наадварот, дзеянні беларускіх уладаў, іх рэпрэсіі правакуюць і падштурхоўваюць да ўвядзення супраць краіны санкцый. Не ад выказванняў Івашкевіча залежыць ўвядзенне санкцый, а ад паводзінаў уладаў», - падкрэсліў Івашкевіч.

Ён таксама паведаміў, што разглядае магчымасць звароту ў пракуратуру з просьбай ацаніць дзеянні беларускіх уладаў на прадмет падрыву дзяржаўнага суверэнітэту. «Я спытаўся ў пракуратуры, ці будуць яны разглядаць магчымыя дзеянні як падрыў дзяржсуверэнітэта, калі яны будуць зыходзіць з боку ўладаў, чыноўнікаў. Мне адказалі, што праверку могуць праводзіць у дачыненні да любога грамадзяніна», - распавёў палітык.

Нагадаем, 14 сакавіка Віктар Івашкевіч звярнуўся да ўрадаў еўрапейскіх краін з заклікам неадкладна ўвесці эмбарга на набыццё і транспартаванне беларускіх нафтапрадуктаў да вызвалення асуджанага апазіцыянера Сяргея Каваленкі, які трымае працяглую галадоўку і страціў больш за 30 кг вагі.

«Натуральна, дыктатар па добрай волі нікога не адпусціць. Значыць, яго трэба прымусіць гэта зрабіць. Прымусіць Лукашэнку выпусціць з турмы ўсіх палітвязняў, а ў першую чаргу Сяргея Каваленку, могуць толькі рэальныя эканамічныя санкцыі, такія як забарона урадамі краін Еўрапейскага звяза купляць і транспартаваць беларускія нафтапрадукты на іх тэрыторыі. Але для таго, каб такія санкцыі былі ўведзеныя, беларускім палітыкам, грамадскім дзеячам, усім беларусам, каго насамрэч хвалюе лёс Сяргея Каваленкі, неабходна тэрмінова, дакладна і публічна запатрабаваць ад еўрапейскіх краін гэтыя санкцыі ўвесці. Таму я, Івашкевіч Віктар Антонавіч, сустаршыня Рады прадстаўнікоў Народных сходаў, адкрыта і публічна звяртаюся да ўрадаў еўрапейскіх краін з патрабаваннем неадкладнай забароны купляць і транспартаваць беларускія нафтапрадукты на іх тэрыторыі, інакш смерць Сяргея Каваленкі ляжа і на вашае сумленне», - гаварылася ў звароце палітыка.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках