3 лiпеня 2024, Серада, 20:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінтранс РФ: Авіяпагадненне з Беларуссю не адпавядае нормам МС

15
Мінтранс РФ: Авіяпагадненне з Беларуссю не адпавядае нормам МС

Мінтранс РФ лічыць, што пагадненне аб паветраных зносінах паміж Расеяй і Беларуссю не адпавядае нормам Мытнага саюза і павіннае быць лібералізаванае.

Пра гэта паведаміў журналістам намеснік міністра транспарту Валер Акулаў.

«Тое пагадненне аб паветранай прасторы, якое ў нас сёння ёсць, яно не адпавядае духу і пунктам пагаднення аб агульнай эканамічнай прасторы і нормам Мытнага саюза», - сказаў ён. Акулаў нагадаў, што Мінтранс будзе прапаноўваць лібералізаваць міжурадавае пагадненне, каб не было абмежаванняў для авіякампаній ні па частаце палётаў, ні па геаграфіі, ні па колькасці рэйсаў, паведамляе «РІА Новости».

«Мы выходзім з прапановай беларускаму боку аб тым, што мы адкрыем геаграфію Расеі для палётаў з «Белавія» не ўнутры Расеі, а паміж пунктамі Беларусі і Расеі», - сказаў ён.

Ён патлумачыў, што ў існуючым пагадненні ёсць пункт, згодна з якім планы палётаў авіякампаній не павінныя наносіць шкоду іншым авіякампаніям.

«Але калі такога пагаднення паміж авіякампаніямі не зроблена, а яго і не было паміж «Аэрафлотам», «Белавія» і іншымі авіякампаніямі, то гэтае рашэнне прымаюць авіяўлады», - сказаў намеснік кіраўніка Мінтранса.

Акулаў дадаў, што Расея ўзгадніла ўсе палёты для «Белавія», а беларускі бок гэта не зрабіў.

Авіязносіны паміж Расеяй і Беларуссю былі фактычна перапыненыя ў панядзелак на некалькі гадзін. Пазней бакі дамовіліся аб аднаўленні палётаў да 29 сакавіка.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках