1 лiпеня 2024, панядзелак, 18:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белавія» аб прапанове «Расавіяцыі»: Гэта рэйдарскі захоп

67
«Белавія» аб прапанове «Расавіяцыі»: Гэта рэйдарскі захоп

Нацыянальная авіякампанія лічыць, што канфлікт быў справакаваны ва ўгоду камерцыйным інтарэсам расейскім «Аэрафлотам».

«Расейскі бок папярэдне апублікаваў, што ён будзе прапаноўваць. Гэта зняццеа бмежаванняў па гэтым міжурадавым пагадненні, каб расейскія перавозчыкі больш актыўна ўвайшлі на гэты рынак. Фактычна гэта рэйдарскі захоп перавозак Рэспублікі Беларусь, - сказаў Ігар Чаргінец, намеснік генеральнага дырэктара «Белавія» у інтэрв'ю тэлеканалу СТВ.

Нагадаем, авіязносіны паміж Масквой і Менскам былі перапыненыя ў панядзелак раніцай з-за таго, што бакі не дамовіліся аб колькасці рэйсаў. Пазней прадстаўнік міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі паведаміў, што авіязносіны часова адноўленыя - пакуль да чацвярга.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках